| Хадановіч Андрэй, Абменьнік | Камунікат.org |
[01 Feb 2012|12:52pm] |
Абменьніквкршы і пераклады Хадановіч Андрэй Дзьмітры Дзьмітрыеў (гукарэжысэр аўдыёкнігі): У аўдыёальбом "Абменьнік" увайшлі трыццаць пяць твораў, якія начытаў Андрэй Хадановіч. Выдатныя вершы шасьці аўтараў: самога спадара Хадановіча, а таксама яго пераклады зь пяці іншых моваў. На мой погляд, кожны аўтар розны, але ўсе яны прасякнуты менавіта гэтай шчырасьцю, якую я адчуваю ў кожную сэкунду праслухоўваньня. Вельмі падабаюцца паэты Марыс Карэм, які кранае мяне сваёй бязьмежнай адзінотай, эмацыйнай складовай, і, напрыклад, Альвідас Шляпікас, які вельмі брутальны і ў той жа час вельмі кранальны паэт. Болей...
|
|
| Без двукосся, nr 39 październik 2011 - numer specjalny. | Камунікат.org |
[28 Oct 2011|10:07am] |
Без двукоссяДаклад аб стане незалежнай культуры і НДА ў Беларусі Спынім на нейкі час размовы і думанне пра Беларусь. Пакінем убаку нашыя ацэнкі і чаканні, праекцыі, схемы і высновы, нашыя герменеўтыкі і палітыкі, меркаванні пра тыя ці іншыя акалічнасці, якія павінна пераадолець Беларусь. Адкладзем на пазнейшыя «ўрокі» пра Беларусь усе практыкаванні ў скланеннях, паводле якіх мы прызвычаіліся адмяняць Беларусь. І, індыферэнтныя, будзьма вучыцца размаўляць па-беларуску на своеасаблівым «уроку беларускай мовы»: перад вамі «Даклад пра стан незалежнай культуры і НДА ў Беларусі». Болей...
|
|
| Хадановіч Андрэй | Камунікат.org |
[24 Jul 2011|06:18pm] |
Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.
Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008.
Укладальнік паэтычных анталёгіяў “Сувязьразрыў/Зв’язокрозрив” (Кіеў, 2006) і “Pępek nieba/Пуп неба” (Wrocław, 2007).
Стала друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў” і “ARCHE”, альманаху “pARTizan”, тыднёвіку “Наша Ніва”. Вядзе блог: http://khadanovich.livejournal.com
Перакладае вершы з ангельскай (Дж. Дон, Э. Дыкінсан, У.Б. Ейтс, У.Х. Одэн, Л. Коэн), францускай (Ж. ... Болей...
|
|
| Хадановіч пра Мілаша ў Беластоку | Камунікат.org |
[12 May 2011|09:37am] |
Сёлета ўвесь літаратурны сусвет адзначае 100-годдзе легендарнага польскага паэта, набеліста Чэслава Мілаша. Шэраг краін абвесцілі 2011-ы годам Мілаша. У гэтыя дні ў Кракаве, дзе ён жыў апошнія гады свайго жыцця і пахаваны, адбываецца літаратурны фестываль, прысвечаны юбілею славутага пісьменніка. Беларусь на ім прадстаўляе старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч.Сёння ён прыехаў у Беласток і выступіў у Беластоцкім універсітэце перад мясцовымі аматарамі прыгожага пісьменства. Хадановіч распавёў пра сваё ўспрыманне творчасці Чэслава Мілаша, чытаў уласныя пераклады мілашаўскіх вершаў, расказаў пра рыхтуемы 4-томнік перакладаў на беларускую мову творчасці Мілаша:- Я прывёз з сабою ў Беласток 51-шы нумар часопісу “Дзеяслоў! З разгорнутай публікацыяй прысвечанай стагоддзя Мі... Болей...
|
|
| Хадановіч Андрэй | Камунікат.org |
[05 May 2011|10:55am] |
Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.
Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008.
Укладальнік паэтычных анталёгіяў “Сувязьразрыў/Зв’язокрозрив” (Кіеў, 2006) і “Pępek nieba/Пуп неба” (Wrocław, 2007).
Стала друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў” і “ARCHE”, альманаху “pARTizan”, тыднёвіку “Наша Ніва”. Вядзе блог: http://khadanovich.livejournal.com
Перакладае вершы з ангельскай (Дж. Дон, Э. Дыкінсан, У.Б. Ейтс, У.Х. Одэн, Л. Коэн), францускай (Ж. ... Болей...
|
|
| Акцыя на плошчы жорстка разагнаная на Камунікат.org |
[20 Dec 2010|09:44am] |
Сёньня Kamunikat.org будзе таксама інфармаваць пра падзеі ў Менску, дзе ўчора АМАП жорстка разагнаў мірны мітынг, у якім удзельнічала паводле розных ацэнак ад 20 да 40 тысячаў людзей. Сотні затрыманых пасля акцыі на плошчы 20-12-2010
Радыё Рацыя Віталь Рымашэўскі арыштаваны. Палітыка схапілі супрацоўнікі міліцыі пасля таго, як ён выйшаў са шпіталю, куды быў змешчаны пасля атрыманых пашкоджанняў. Уладзіміра Някляева забралі проста са шпіталю.
Тым часам у турме на Акрэсціна працягваюць збіваць затрыманых удзельнікаў акцыі.Па словах актывісткі Валерыі Чарнаморцавай схопленыя паспелі патэлефанаваць з турмы і распавесці прозвішчы некаторых прысутных:- Мне тэлефанаваў Сяржук Аненкоў, іх завезлі на Акрэсціна. Я запісала тут прозвішчаў 10-15 – Сяржук Аненкоў, Сяржук Сай, В... Болей...
|
|
| Хадановіч Андрэй, Бэрлібры на Камунікат.org |
[01 Sep 2010|09:58pm] |
БэрлібрыГісторыя ў чатырох фільмах Хадановіч Андрэй Тэрмін “бэрлібр” прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадох, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што “бэрлібры” сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць удзячнасьць свайму калегу па жывым дзёньніку _kum_, без дапамогі якога гэта кніжка зьявілася б значна пазьней, а таксама бэрлінскаму “Літаратурнаму Калёквіюму” й кракаўскай “Віле Дэцыюса”, безь якіх гэта наагул была б зусім іншая кніжка. Болей...
|
|
| Жыццё з літаратурай, 18.03.2010 на Камунікат.org |
[29 Mar 2010|10:48am] |
Жыццё з літаратурайнавіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны 18.03.2010 У перадачы: у “залатой серыі” “Беларускага кнігазбора” выйшаў том выбранага Генадзя Бураўкіна; Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў аб пачатку творчага конкурсу для маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш; а таксама рэцэнзію на кнігу Віктара Сазонава “Занатоўкі кантрабандыста”. Болей...
|
|
| Хадановіч Андрэй, Лісты з-пад коўдры на Камунікат.org |
[11 Nov 2009|07:24pm] |
 Лісты з-пад коўдрыВершыХадановіч Андрэй "Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ, нацыя, рух, адраджэнцы й да т.п.), а ад сябе саміх. Якія ня сеюць разумнага, добрага, вечнага, бо з гэтым лепш спраўляюцца сьвятары, навукоўцы, дыктары БТ... Гэта голас цалкам прыватнага чалавека, які ня вучыць жыць, бо сам ня ведае, як гэта робіцца. Вядома, кожным тэкстам аўтар спрабуе адказаць на глябальныя пытаньні, але гэты адказ слушны толькі ў пэўны момант, а абсалютных слушнасьцяў, здаецца мне, не бывае. Ліст з-пад коўдры, як мэтафара паэзіі, — гэта такі сабе ліст шчасьця, які ты атрымліваеш, перапісваеш, рассылаеш па дваццаці адрасох, і будзе табе вялікае шчасьце! Нармалёвы культуртрэгер мусіць рассылаць такія лісты шчасьця (натуральна, нікога не абцяжарваючы перапісваньнем). Цяпер кампутары, і ня трэба нічога перапісваць. Задача й прыемнасьць — ствараць і пашыраць. Ня толькі ж гербалайфу памнажацца! Можна памнажаць усё тое радаснае, крэатыўнае й на сёньня экзатычнае, што робіць чалавека чалавекам, а пасьля ўжо беларусам, інтэлектуалам, паэтам, паштаром шчасьця. (З размовы карэспандэнта газэты "Наша ніва" Сьвятлана Курс з аўтарам "Лістоў з-пад коўдры" Андрэем Хадановічам) Болей...
|
|
| Хадановіч Андрэй, Старыя вершы на Камунікат.org |
[11 Nov 2009|07:23pm] |
 Старыя вершыХадановіч Андрэй Нішто, здаецца, не выклікала столькі нараканьняў у нашай літаратуры, як адсутнасьць у ёй інтэлектуалізму. Беларускі пісьменьнік заўсёды адчуваў сябе “сенам на асфальце”, а таму асабліва “не вытыркаўся”, розуму не дэманстраваў. Калі й зьяўляўся хто “дасьведчаны”, то, па-першае, адразу залічваўся ў арыгіналы; па-другое, у авангардысты; па-трэцяе, у вальнадумцы. Да нядаўняга часу пісьменьнік-інтэлектуал пачуваўся самотным, не раўнуючы Мэльмот-вандроўнік, а таму й вершы яго аптымізмам не вызначаліся, з трыбунаў і ў застольлях не чыталіся. Сёньняшняе жыцьцё літаратуры адметнае сваёй разнастайнасьцю. І нават інтэлектуалізм наш ужо разнастайны. Напрыклад, паэзію Андрэя Хадановіча зь нічыёй іншай зблытаць немагчыма. “Ружавашчокі дэкаданс” – так можна было б паэтычна акрэсьліць стыль, у якім ён працуе, хаця слова “працуе” выглядае недарэчным: верш яго, нягледзячы на клясычныя формы, успрымаецца лёгка, хутка і выклікае бясконцыя выбухі сьмеху. Жыцьцялюб Хадановіч незаўважна ламае традыцыйныя ўяўленьні, што інтэлектуалізм – гэта цьмянае, нечытэльнае рэчыва для абраных. (Дыстрыбутар харызмы, фрагмэнт) Болей...
|
|
| Землякі, альбо беларускія лімэрыкі, Хадановіч Андрэй на Камунікат.org |
[11 Nov 2009|07:22pm] |
 Землякі, альбо беларускія лімэрыкіЛімэрыкі (пэданты ставяць націск на першым складзе) — паэтычны жанр, выпрабаваны гісторыяй. Паводле паданьняў, яны паходзяць з Ірляндыі, з аднайменнага места Лімэрык (ці Лімрык), жыхары якога пяялі жартаўлівыя песьні й спаборнічалі гэткім чынам у бязглузьдзіцы. Іншыя спробы вытлумачыць этымалёгію назову "лімэрыкі" не вытрымліваюць крытыкі. Першапачаткова лімэрыкі існавалі ў фальклёры, а пасьля трывала атабарыліся ў ангельскамоўным (і ня толькі) красным пісьменстве. Вялікі дзякуй Эдварду Ліру, які ў сярэдзіне XIX ст. напісаў "Кнігу бязглузьдзіц" — шэдэўр ангельскай паэзіі абсурду. Кніга складалася менавіта зь лімэрыкаў і адразу выклікала шмат перайманьняў. Гэты літаратурны гатунак дажыў і да нашага часу. Ён традыцыйна ўспрымаецца як жанр дзіцячай літаратуры. (Але ня толькі: яскравы довад — шматлікія пахабныя лімэрыкі!) Адметная рыса гэтых вершаў — спалучэньне неўтаймоўнай фантазіі й пэдантычнага захаваньня цьвёрдых фармальных канонаў (Перадмова, А. Х., фрагмэнт) Болей...
|
|
| Пэрсанальны сайт Андрэя Хадановіча на Камунікат.org |
[05 Nov 2009|09:41pm] |
|
Андрэй Хадановіч(нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008. Укладальнік паэтычных анталёгіяў “Сувязьразрыў/Зв’язокрозрив” (Кіеў, 2006) і “Pępek nieba/Пуп неба” (Wrocław, 2007). Болей...
|
|
| Сто лі100ў на tut.by Андрэя Хадановіча на Камунікат.org |
[04 Nov 2009|10:07pm] |
|
Хадановіч Андрэй Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: "У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма "дывэртысмэнтамі". Апошніх магло ня быць, але буду рады, калі нехта з чытачоў адужае і іх таксама. Шчыры дзякуй электроннай пошце, безь якой гэтыя лісты маглі б і не напісацца". Значная частка вершаў, што склалі зьмест кнігі, раней друкаваліся на старонках "Нашай Нівы". Болей...
|
|
| Дайце цытатку! |
[21 Jul 2008|03:11pm] |
|
Якім радком зь вершаў Андрэя Хадановіча было б найлепей выказаць ветлівую адмову ад запрашэньня?
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
|
|
|
|